Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
18 красавіка 2024, 10:11

Гісторыка-культурная спадчына Беларусі

Гісторыка-культурная спадчына Беларусі У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі ўключана 5685 аб'ектаў, у тым ліку:

5366 нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, з іх:
1838 помнікаў архітэктуры,
1217 помнікаў гісторыі,
2226 помнікаў археалогіі,
67 помнікаў мастацтва,
14 помнікаў горадабудаўніцтва,
4 запаведныя месцы;

138 рухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;

181 нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць.

Нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці (па абласцях):
Брэсцкая вобласць - 729,
Віцебская вобласць - 964,
Гомельская вобласць - 866,
Гродзенская вобласць - 705,
г. Мінск - 384,
Мінская вобласць - 664,
Магілёўская вобласць - 1054.

У Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключаны 4 аб'екты:
Белавежская пушча (1992),
Мірскі замак (2000),
Нясвіжскі замак (2005),
Геадэзічная дуга Струвэ (2005).

У спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключаны 5 элементаў:
абрад "Калядныя цары" (2009),
Будслаўскі фэст (2018),
вясновы абрад "Юраўскі карагод" (2019),
культура ляснога бортніцтва (2020),
саломапляценне (2022).

18 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін.

Крыніца: Міністэрства культуры.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі