17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталі вядомы падрабязнасці інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі тэлеканалу RT, паведамляе БЕЛТА.
Інтэрв'юерам выступіў вядучы RT, аўтар праграмы "Эфект Санчэса" Рычард (Рык) Санчэс. Інтэрв'ю прадаўжалася амаль дзве гадзіны.
У ліку тэм, якія абмяркоўваліся, - падрыхтоўка вялікай здзелкі Беларусі і ЗША, яе магчымыя ўмовы, асаблівы шлях ЗША да аднаўлення супрацоўніцтва з Расіяй - праз Беларусь, а таксама магчымасць сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Дональда Трампа.
Размова ішла і аб геапалітычнай абстаноўцы ў свеце, сітуацыі ў асобных краінах, у тым ліку аб канфлікце на Блізкім Усходзе. Прэзідэнт Беларусі расказаў, што паказала ўсяму свету вайна ЗША і Ізраіля супраць Ірана.
Пытанні датычыліся таксама адносін Беларусі з краінамі Еўрасаюза, асабліва з суседнімі дзяржавамі, і дружалюбных адносін Аляксандра Лукашэнкі з сусветнымі лідарамі насуперак "пажаданням" асобных заходніх палітыкаў.
Закраналіся і пытанні ўнутранага парадку дня Беларусі: забеспячэнне бяспекі і значэнне ядзернай зброі, сістэма кіравання дзяржавай. Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанне, перад кім дае справаздачу і якой бачыць будучыню Беларусі.-0-
