Сцяг Чацвер, 14 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 красавіка 2026, 12:07

На рэспубліканскім суботніку сабрана больш за 18 млн рублёў

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На рэспубліканскім суботніку, паводле папярэдніх даных, сабрана больш за 18 млн рублёў. Такія лічбы прывяла намеснік прэм'ер-міністра Наталля Пяткевіч у час удзелу ў рэспубліканскім суботніку ў Мінскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Пяткевіч адзначыла, што да суботніка далучыліся амаль 2,3 млн чалавек. "Гэта вельмі добрая лічба. Па ўсіх рэгіёнах рэспублікі людзі займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый, пасадкай дрэў", - адзначыла Наталля Пяткевіч.

Перад Радаўніцай і напярэдадні 9 Мая людзі прыводзяць у парадак пасля зімы і помнікі, і пахаванні, якія зроблены ў гонар Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у памяць аб тых, хто загінуў. "Мы ўсе ўсведамляем: наша краіна - гэта толькі тое, што мы можам зрабіць сваімі рукамі. Таму і азеляніць, і прыбраць, і прывесці ў парадак, і аддаць даніну памяці - гэта тое, што мы ўсе робім, - сказала віцэ-прэм'ер. - Добра, што гэта ў нас у душы, вось гэта "талака", і мы яе праяўляем на карысць усіх нас".

Паводле слоў Наталлі Пяткевіч, патрыятызм - гэта рабіць нешта для сваёй краіны. "Думаю, што пачуццё любові і адносін да ўласнай краіны як да свайго дому, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне, - гэта і ёсць патрыятызм", - падкрэсліла яна.

Прэм'ер-міністр, віцэ-прэм'еры і кіраўніцтва Апарату Савета Міністраў сёння працуюць на добраўпарадкаванні брацкай магілы, у якой пахавана 45 воінаў Чырвонай арміі і партызан, якія загінулі ў баях у чэрвені 1941 года пры абароне вёскі Пяцеўшчына і ў чэрвені 1944 года пры яе вызваленні.

Грашовыя сродкі, заробленыя ад правядзення вясенняга суботніка, будуць накіраваны на стварэнне пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, які будуецца, і іншыя звязаныя з гэтым работы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі