Сцяг Чацвер, 14 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 красавіка 2026, 09:04

Прыйшлі, схапілі і пайшлі. Лукашэнка выказаўся аб часовых кіраўніках ва ўладзе і зайздрасці ў палітыцы 

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу RT выказаўся аб часовых кіраўніках ва ўладзе на Захадзе і зайздрасці з іх боку, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

У час размовы журналіст Рык Санчэс расказаў аб высокім узроўні падтрымкі Прэзідэнта Беларусі з боку насельніцтва. Паводле яго слоў, даныя апытанняў, праведзеных беларускімі сацыёлагамі, паказваюць падтрымку 78 працэнтаў насельніцтва краіны. Падобную лічбу - каля 70 працэнтаў - даюць і заходнія сацдаследаванні. "Некаторыя заходнія лідары тыпу Трампа, Макрона, Стармера - яны ўсе разам узятыя, магчыма, не валодаюць такой падтрымкай свайго насельніцтва і яны толькі мараць аб тым, каб іх так падтрымлівалі, - сказаў інтэрв'юер. - Можа, яны і гавораць, што вы дыктатар, і вось так да вас ставяцца менавіта таму, што, магчыма, зайздросцяць лічбам?" 

"Сярод палітыкаў пэўная зайздрасць адзін да аднаго ў нас ёсць. Гэта сапраўды так, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Вы абсалютна маеце рацыю, я таксама аб гэтым часта думаю. Дай бог, каб у нейкага заходняга палітыка было не 78 працэнтаў, не 80 працэнтаў, але хаця б 60 працэнтаў (падтрымкі насельніцтва. - Заўвага БЕЛТА)". 

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што бяда і праблема многіх заходніх лідараў у тым, што яны, прыходзячы да ўлады, паводзяць сябе так, каб атрымаць максімальную асабістую выгаду за кароткі час, замест таго каб дзейнічаць у інтарэсах народа. Гэта датычыцца, напрыклад, і Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, і канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца. "Яны часовыя кіраўнікі. Прыйшлі, схапілі і пайшлі - вось аснова іх палітыкі. Яны не думаюць аб народзе Францыі, Германіі і гэтак далей. І ў гэтым іх праблема. Яны нас некалі вучылі: Расію, нас, Казахстан, Украіну, іншыя краіны. А цяпер яны да нас павінны прыязджаць вучыцца і рабіць адпаведныя высновы. Вучыцца і рабіць высновы яны не хочуць", - сказаў Прэзідэнт.

Аналагічна можна сказаць і пра Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, у якога да таго ж даволі кароткі тэрмін паўнамоцтваў, каб правесці па-сапраўднаму істотныя пераўтварэнні ў такой краіне, як Штаты. "Ён часовы кіраўнік, у яго 4 гады. Што ён за 4 гады зробіць? Нічога. Нічога не зробіць. Таму ў Прэзідэнта павінен быць час", - звярнуў увагу беларускі лідар.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі