Сцяг Пятніца, 17 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
31 сакавіка 2026, 15:42

Беларусь займае трэцяе месца ў свеце па колькасці зуброў

Беларусь займае трэцяе месца ў свеце па колькасці зуброў У свеце налічваецца больш за 12,2 тыс. зуброў, з іх жывуць на волі - 80 працэнтаў.

Топ-7 краін па колькасці зуброў (паводле даных радаслоўнай кнігі зуброў*):

Расія - 3073 асобіны (25,2% ад сусветнага пагалоўя),
Польшча - 3060 (25,1%),
Беларусь - 2927 (24%),
Германія - 643 (5,3%),
Украіна - 480 (3,9%),
Румынія - 451 (3,7%),
Літва - 339 (2,8%).

У гэтых сямі краінах улічана 90% ад усяго сусветнага пагалоўя.

Адзначаецца тэндэнцыя да павелічэння колькасці вольнажывучых зуброў.

Буйнейшыя папуляцыі зуброў** у Беларусі сканцэнтраваны на тэрыторыях:

Нацыянальны парк "Белавежская пушча" - 784 асобіны*** (тэрыторыя з найбольшай колькасцю зуброў),
Асіповіцкі доследны лясгас,
СВК "Азёры Гродзенскага раёна",
ТК "Чырвоны Бор" у Верхнядзвінскім раёне,
Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік,
заказнік "Налібоцкі",
Нацыянальны парк "Прыпяцкі".

Зубр - адзін з сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Дзясяткі гадоў вядзецца актыўная работа па захаванні і аднаўленні папуляцыі гэтай жывёлы.

* Даныя на 31.12.2024 года.
** Колькасць больш за 100 асобін.
*** Работы па ўліку зуброў праводзіліся супрацоўнікамі навуковага аддзела - тэрыёлагамі, а таксама егерскай службай. Абагульненыя даныя ўліку прадстаўлены па стане на 01.01.2026 года.

Крыніца: Нацыянальны парк "Белавежская пушча"
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі