Сцяг Серада, 10 чэрвеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
06 красавіка 2026, 12:27

Уступная кампанія. Паступленне ў ВНУ

Уступная кампанія. Паступленне ў ВНУ  Уступная кампанія ў ВНУ ў Беларусі праводзіцца ў форме цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ), цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) і ўнутраных экзаменаў.

Графік правядзення ЦЭ:

26 мая - па прадмеце на выбар*;
29 мая - па беларускай або рускай мове.

Графік правядзення ЦТ:

26 мая - па прадмеце на выбар;
29 мая - па беларускай або рускай мове;
2 чэрвеня - па матэматыцы, біялогіі, геаграфіі, замежнай мове;
5 чэрвеня - па гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, грамадазнаўстве, хіміі, фізіцы.

Рэзервовыя дні для ЦЭ:
20, 22 чэрвеня.

Рэзервовыя дні для ЦТ:
18, 20, 22 чэрвеня.

Рэгістрацыя
- на ЦЭ ажыццяўляецца ўстановамі адукацыі;
- на ЦТ ажыццяўляецца самастойна (з 9 па 22 красавіка).

ЦЭ прадугледжаны ў 144 пунктах здачы, ЦТ - у 40 пунктах.

Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца з 1 ліпеня.

У 2026 годзе 46 ВНУ краіны гатовы прыняць 49,1 тыс. абітурыентаў (з іх на бюджэт плануюць залічыць каля 33,1 тыс.).

Для даведкі
ЦЭ здаюць усе 11-класнікі, гэта форма выпускных і ўступных экзаменаў адначасова. ЦТ неабходна для паступлення ў ВНУ.

* Грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі.

Крыніцы: Міністэрства адукацыі.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі