Сцяг Чацвер, 14 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 красавіка 2026, 17:45

Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу

Фота з архіва
Фота з архіва
17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка падпісаў указ нумар 132 "Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У 2026 годзе прадугледжваецца прызваць ва Узброеныя Сілы і органы пагранічнай службы грамадзян Беларусі мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл і не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву.

Мерапрыемствы, прадугледжаныя гэтым дакументам, праводзяцца Узброенымі Сіламі штогод на планавай аснове.

Рэалізацыя ўказа дасць магчымасць павысіць узровень укамплектаванасці пярвічных воінскіх пасад афіцэрскага складу і забяспечыць падрыхтоўку мабілізацыйнага рэзерву.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі