Сцяг Чацвер, 14 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 красавіка 2026, 09:35

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 20-26 красавіка будуць працаваць у сваіх выбарчых акругах

Фота з архіва
Фота з архіва
18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 20-26 красавіка будуць працаваць у сваіх выбарчых акругах. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Парламентарыі правядуць асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Інфармацыю аб графіку прыёмаў можна даведацца на персанальных сайтах дэпутатаў і сайтах раённых выканаўчых камітэтаў.

У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы парламентарыі вывучаць сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў пасёлках гарадскога тыпу, стан прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, пытанні інфраструктуры і дэмаграфіі для вызначэння далейшых перспектыў развіцця малых населеных пунктаў краіны. Будзе таксама прадоўжаны маніторынг гандлёвых аб'ектаў у частцы стварэння ўмоў для пашырэння асартыменту тавараў айчыннай вытворчасці і павелічэння аб'ёмаў іх продажу.

Акрамя таго, дэпутаты правядуць шэраг мерапрыемстваў у рамках праграмы міжнароднага і міжпарламенцкага супрацоўніцтва Палаты прадстаўнікоў, а таксама прымуць удзел у акцыях, прымеркаваных да 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі