18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Традыцыя суботнікаў з'ядноўвае народ і дазваляе прывіць маладому пакаленню працавітасць. Аб гэтым журналістам заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч 18 красавіка ў час рэспубліканскага суботніка ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У краіне ўжо традыцыйна праходзіць рэспубліканскі суботнік. Традыцыя мае добрыя і глыбокія карані і ўмацавалася ў нашай краіне - традыцыі суботніка ўжо больш як 100 гадоў. Як правіла, раней яны праходзілі вясной і былі прымеркаваны да дня нараджэння Уладзіміра Леніна, 22 красавіка. Потым прыйшла Вялікая Айчынная вайна, якая сцерла нашу краіну практычна да каменю, да фундамента. Мінск быў разбураны так, што ў 1944 годзе, калі горад вызвалілі, кіраўніцтва задумвалася, ці аднаўляць Мінск на першапачатковым месцы або аднесці яго на 10-15 км у бок. Было прынята рашэнне аднавіць горад на гістарычным месцы. Людзі прынялі гэта з энтузіязмам, з разуменнем, і суботнікі ў пасляваенны перыяд праходзілі не толькі вясной, а практычна кожную суботу і нядзелю. Людзі працавалі, таму што разумелі, што акрамя іх ніхто гэтага не зробіць", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Краіну аднавілі, суботнікі сталі праводзіцца гэтак жа, як і да вайны. З распадам СССР традыцыя рэспубліканскіх суботнікаў была захавана ў Беларусі. "Гэта выдатная традыцыя з'ядноўвае наш народ. Акрамя таго, пасля зімы мы выходзім на вуліцу, каб падмесці, пасадзіць дрэвы, недзе папрацаваць на будоўлях. Звычайна, калі ў суботу еду на работу, горад выглядае спячым. А сёння людзей на вуліцы шмат. Усе едуць папрацаваць, каб азеляніць горад, добраўпарадкаваць яго, зрабіць яшчэ прыгажэйшым", - адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі. Акрамя таго, падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч, гэта традыцыя дапамагае прывіваць маладому пакаленню працавітасць.
У час рэспубліканскага суботніка супрацоўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі прынялі ўдзел у азеляненні пляцоўкі ў сталіцы, дзе да 100-годдзя ДТСААФ будзе адкрыты сквер. "У лютым ДТСААФ адзначыць свой 100-гадовы юбілей. Да гэтай даты закладваецца сквер насупраць цэнтральнага савета ДТСААФ. У гэтым скверы будуць пасаджаны дрэвы, кусты, створаны дарожкі для прагулак, адпачынку гараджан і гасцей горада. Таксама тут будуць выстаўлены ўзоры тэхнікі. Гэта робіцца для таго, каб можна было і ў цэнтры горада знайсці ўтульнае, зялёнае месца для адпачынку. Акрамя таго, тут будуць стэнды, плакаты, інфармацыйныя матэрыялы аб дзейнасці ДТСААФ", - рэзюмаваў Аляксандр Вальфовіч.

У Беларусі 18 красавіка праходзіць рэспубліканскі суботнік. Грашовыя сродкі, заробленыя ад правядзення вясенняга суботніка, будуць накіраваны на стварэнне пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, які будуецца, і іншыя звязаныя з гэтым работы. Сёння можна паўдзельнічаць у азеляненні, добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан аб'ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, знакавых аб'ектаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны. Таксама суботнік можа быць праведзены на рабочых месцах.-0-
Фота Раміля Насібуліна