Фота з архіва
18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Максім Рыжанкоў 17 красавіка прыняў удзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД у Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
У час пасяджэння кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня. У сваім выступленні Максім Рыжанкоў адзначыў, што на фоне сусветных узрушэнняў краіны СНД захоўваюць трэнд на развіццё.
Кіраўнік беларускага МЗС падкрэсліў неабходнасць урэгулявання крызісу ва Украіне і ваеннага процістаяння на Блізкім Усходзе, якія фарміруюць дадатковыя выклікі для краін Садружнасці, асабліва для дзяржаў Цэнтральнай Азіі і Закаўказзя. Максім Рыжанкоў таксама заклікаў дзяржавы - удзельніцы СНД да дыпламатычнага адзінства.
"Міністр зрабіў акцэнт на неабходнасці далейшага ўмацавання гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва на прасторы Садружнасці, а таксама развіцця турызму. Максім Рыжанкоў выказаў шэраг прапаноў па пашырэнні ўзаемадзеяння СНД з міжнароднымі арганізацыямі", - адзначылі ў прэс-службе ведамства.
На палях пасяджэння беларускі дыпламат правёў сустрэчы з калегамі, абмеркаваўшы з імі пытанні арганізацыі двухбаковых візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях, правядзення кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў.
Па выніках пасяджэння падпісаны дакументы, накіраваныя на паглыбленне супрацоўніцтва на прасторы СНД у знешнепалітычнай, культурна-гуманітарнай і адукацыйнай сферах, а таксама сумесныя заявы міністраў замежных спраў дзяржаў - удзельніц СНД аб сітуацыі ў зоне Персідскага заліва і з нагоды 65-годдзя першага палёту чалавека ў космас.
У час пасяджэння кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня. У сваім выступленні Максім Рыжанкоў адзначыў, што на фоне сусветных узрушэнняў краіны СНД захоўваюць трэнд на развіццё.
Кіраўнік беларускага МЗС падкрэсліў неабходнасць урэгулявання крызісу ва Украіне і ваеннага процістаяння на Блізкім Усходзе, якія фарміруюць дадатковыя выклікі для краін Садружнасці, асабліва для дзяржаў Цэнтральнай Азіі і Закаўказзя. Максім Рыжанкоў таксама заклікаў дзяржавы - удзельніцы СНД да дыпламатычнага адзінства.
"Міністр зрабіў акцэнт на неабходнасці далейшага ўмацавання гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва на прасторы Садружнасці, а таксама развіцця турызму. Максім Рыжанкоў выказаў шэраг прапаноў па пашырэнні ўзаемадзеяння СНД з міжнароднымі арганізацыямі", - адзначылі ў прэс-службе ведамства.На палях пасяджэння беларускі дыпламат правёў сустрэчы з калегамі, абмеркаваўшы з імі пытанні арганізацыі двухбаковых візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях, правядзення кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў.
Па выніках пасяджэння падпісаны дакументы, накіраваныя на паглыбленне супрацоўніцтва на прасторы СНД у знешнепалітычнай, культурна-гуманітарнай і адукацыйнай сферах, а таксама сумесныя заявы міністраў замежных спраў дзяржаў - удзельніц СНД аб сітуацыі ў зоне Персідскага заліва і з нагоды 65-годдзя першага палёту чалавека ў космас.
Бакі ўзгаднілі правядзенне чарговага пасяджэння СМЗС СНД у кастрычніку 2026 года ў Туркменістане.-0-
Фота МЗС
