Сцяг Чацвер, 14 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 красавіка 2026, 15:16

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі 19-20 красавіка наведае Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні Савета ПА АДКБ

Фота з архіва
Фота з архіва
18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігарам Сергяенкам 19-20 красавіка наведае Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні Савета Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У час пасяджэння Савета ПА АДКБ плануецца разгледзець шэраг пытанняў. Сярод іх ход рэалізацыі рашэнняў лістападаўскай (2025 года) сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і меры, якія прымаюцца па процідзеянні выклікам і пагрозам калектыўнай бяспецы.

Будуць разгледжаны дзейнасць федэральных органаў Расійскай Федэрацыі па забеспячэнні нацыянальнай і калектыўнай бяспекі ў кантэксце рэалізацыі прыярытэтаў старшынства ў АДКБ у 2026 годзе, а таксама пытанні знешнепалітычнай каардынацыі пазіцый дзяржаў - членаў АДКБ ва ўмовах шматпалярнага свету, які фарміруецца.

У цэнтры ўвагі будзе ход рэалізацыі Праграмы дзейнасці ПА АДКБ па збліжэнні і гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства дзяржаў - членаў АДКБ на 2026-2030 гады.

Акрамя таго, адным з вынікаў пасяджэння стане прыняцце заявы Савета ПА АДКБ з выпадку 20-годдзя яе ўтварэння.

Ігар Сергяенка выступіць з дакладам, у якім выкладзе пазіцыю Рэспублікі Беларусь па разглядаемых пытаннях.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі