Аляксандр Лукашэнка
18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу RT расказаў, чым прадыктавана шматвектарная палітыка Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як адзначыў Прэзідэнт, беларуская шматвектарная палітыка тлумачыцца экспартна арыентаванай эканомікай. Ён звярнуў увагу, што больш за палову тавараў і паслуг, якія вырабляюцца ў Беларусі, ідуць на экспарт. Такім чынам, Мінску неабходны рынкі збыту прадукцыі.
"Што датычыцца шматвектарнай палітыкі, яна зыходзіць з эканомікі. Мы больш за палову матэрыяльных сродкаў і паслуг, якія вырабляем, прадаём на знешніх рынках, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У нас адкрытая эканоміка, таму мы вымушаны свае інтарэсы бачыць на Захадзе, у Расіі, Кітаі і ў Афрыцы. Туды, куды ўсе ідуць - і Расія, і амерыканцы".
"Гэта наш інтарэс для таго, каб, як я нядаўна сказаў, жыць. Не выжываць, а жыць. Гэта наш інтарэс, ён ідзе ад жыцця. За што нас папракаць? Няма за што", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-