18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы пляцоўку будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея, прапанаваў падумаць над назвай музея, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нас як гісторыкаў некаторыя крытыкуюць, што мы назвалі Нацыянальны гістарычны музей Беларусі. Гісторыі, наколькі я памятаю, у наш час давалася азначэнне, што гэта навука аб мінулым, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Але мы ж і сучаснае тут адлюстроўваем, а можа, недзе і ў будучыню зазірнём. Можа, проста Нацыянальны музей Беларусі?"

Работы па будаўніцтве будынка музея пачаліся ў лютым 2025 года. Цяпер поўнасцю завершана яго ўзвядзенне. Вядуцца работы па афарбоўцы і аддзелцы памяшканняў, афармленні інтэр'ераў. Акрамя таго, прадаўжаецца добраўпарадкаванне парку Народнага адзінства. Яго тэрыторыя складае больш як 32 га.-0-