Сцяг Пятніца, 17 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
10 красавіка 2026, 16:56

Памяць неўміруча... Пра генацыд беларускага народа ў гады ВАВ

Памяць неўміруча... Пра генацыд беларускага народа ў гады ВАВ Штогод па ўсёй Беларусі 11 красавіка праходзяць памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі існавала 578 лагераў смерці* (дзейнічалі розныя іх тыпы: канцэнтрацыйныя лагеры, лагеры знішчэння, гета, лагеры каля пярэдняга краю нямецкай абароны, турмы, папраўчыя і працоўныя лагеры, дзіцячыя лагеры смерці).

Сумную вядомасць атрымалі Мінскае гета (загінулі не менш як 90 тыс. чалавек), лагер смерці "Трасцянец" (самы буйны на захопленай савецкай тэрыторыі, загінулі не менш як 546 тыс. чалавек), Азарыцкі лагер смерці (загінулі больш як 20 тыс. чалавек), Калдычэўскі лагер смерці (загінулі 22 тыс. чалавек).

Матэрыяламі крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа** даказана правядзенне нямецка-фашысцкімі захопнікамі не менш як 187 буйных карных аперацый.

У нямецкае рабства выгнаны звыш 380 тыс. чалавек, многія з якіх загінулі.

У час вайны Беларусь страціла больш як 3 млн чалавек. Поўнасцю або часткова спалена не менш як 12 868 сельскіх населеных пунктаў. Трагічны лёс Хатыні падзялілі не менш як 290 вёсак. Разбурана 209 гарадоў. 

*Лагеры смерці - месцы прымусовага ўтрымання людзей, дзе ім прычынялі маральныя і фізічныя пакуты, прыцягвалі іх да цяжкай працы.

**Крымінальная справа па фактах учынення нацыстамі, іх саўдзельнікамі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.) і пасляваенны перыяд на тэрыторыі БССР і іншых дзяржаў генацыду беларускага народа ўзбуджана Генпракуратурай Беларусі ў красавіку 2021 года. У ходзе расследавання дапытаны звыш 21,3 тыс. чалавек, амаль 8 тыс. з якіх - пацярпелыя, у тым ліку былыя вязні лагераў смерці. Вярхоўным Судом Беларусі ў дачыненні да фашысцкіх катаў вынесена ўжо шэсць абвінаваўчых прыгавораў за генацыд беларускага народа.

Крыніцы: Генпракуратура Беларусі.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі