18 красавіка, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын у час добраўпарадкавання брацкай магілы каля вёскі Пяцеўшчына Мінскага раёна ў рамках рэспубліканскага суботніка расказаў журналістам аб тым, як далей будзе выбудавана стратэгія развіцця меліярацыі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Турчын нагадаў, што гэта тэма абмяркоўвалася ва ўрадзе не так даўно - літаральна 17 красавіка адбылася нарада па пытанні меліярацыйных мерапрыемстваў. "Мы ўжо дастаткова шмат у краіне правялі работ на меліяраваных землях. І застаюцца вельмі складаныя ўчасткі з не самай высокай бальнасцю гэтых палёў. І наша прапанова Прэзідэнту, якую ён падтрымаў, - каб гэтыя рэсурсы мы маглі накіроўваць на навядзенне парадку не толькі на меліяраваных землях, але і на землях звычайных", - адзначыў прэм'ер.
Паводле слоў кіраўніка ўрада, задача гэтага і наступнага года - інтэнсіўна заняцца гэтым пытаннем, не спыняючы работы, дзе гэта эфектыўна, на меліяраваных землях.
"Але вось пытанні рэканструкцыі ўжо - гэта вялікія грошы, трэба вельмі ўзважана да гэтага падыходзіць і зрабіць рэканструкцыю там, дзе гэта дасць эканамічны эфект", - рэзюмаваў прэм'ер.

Прэм'ер, віцэ-прэм'еры і кіраўніцтва Апарату Савета Міністраў сёння працуюць на добраўпарадкаванні брацкай магілы, у якой пахавана 45 воінаў Чырвонай арміі і партызан, якія загінулі ў баях у чэрвені 1941 года, пры абароне вёскі Пяцеўшчына і ў чэрвені 1944 года пры яе вызваленні.

Грашовыя сродкі, заробленыя ад правядзення вясенняга суботніка, будуць накіраваны на стварэнне пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, які будуецца, і іншыя звязаныя з гэтым работы.-0-
Фота Віталя Піваварчыка