Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 красавіка 2024, 15:32

У Брэсце стартуе міжнародны турнір па хакеі на траве "Праметэй"

Фота з архіва
Фота з архіва
10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце стартуе Х Міжнародны турнір па хакеі на траве сярод мужчынскіх каманд "Праметэй" з удзелам беларускіх і расійскіх клубаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На спаборніцтвы заявіліся шэсць калектываў, якія былі падзелены на дзве тройкі. У групу А трапілі ХК "Мінск", екацярынбургскі клуб "Дынама-Будаўнік", а таксама "Дынама-Ак Барс" з Казані. Пул Б склалі брэсцкі "Будаўнік", "Дынама-Электрасталь" і зборная Санкт-Пецярбурга. У матчы адкрыцця хакеісты "Мінска" згуляюць з прадстаўнікамі Екацярынбурга, пачатак - у 14.30. Паядынкі групавога этапу пройдуць па 12 красавіка, у суботу адбудуцца паўфіналы, а гульні за медалі запланаваны на 14 красавіка. Трансляцыі ўсіх матчаў даступны на YouTube-канале Belarus Field Hockey.

Акрамя таго, напярэдадні ў Баранавічах стартаваў ХІ Міжнародны турнір па хакеі на траве сярод жаночых каманд "Кубак Садружнасці" на прызы Баранавіцкага гарвыканкама. Удзел у спаборніцтвах прымаюць 8 клубаў з Беларусі і Расіі. У групу А ўвайшлі мясцовы "Тэкстыльшчык", гродзенскі "Рытм", ВАР-2 з Санкт-Пецярбурга і зборная Свярдлоўскай вобласці. Квартэт Б склалі ХК "Мінск", смалявіцкая "Вікторыя", "Дынама-Электрасталь" і СДЮШАР-РЦАП са сталіцы. Групавы этап завершыцца заўтра, пераможца і прызёры турніру вызначацца 13 красавіка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі