Сцяг Нядзеля, 19 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 лютага 2026, 09:33

Каралёк дапамог гандбалістам "Кельцы" выйграць трэці матч запар у Лізе чэмпіёнаў

 

Фота з архіва
Фота з архіва
20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гандбольнай Лізе чэмпіёнаў завяршыліся сустрэчы 11-га тура групавога этапу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Польскі "Кельцы" здабыў трэцюю вікторыю запар, перамогшы на сваёй арэне венгерскі "Веспрэм" - 36:35. Беларускі лінейны гаспадароў Арцём Каралёк вызначыўся пяць разоў, усяго ў гэтым сезоне чэмпіёнскай Лігі ў яго актыве 46 мячоў. Турнірную табліцу групы А ўзначальваюць гандбалісты "Берліна", якія перамаглі ў румынскай сталіцы бухарэсцкае "Дынама" з лікам 27:21. Яшчэ адзін фаварыт дацкі "Ольбарг" у сябе дома разграміў нарвежскі "Кольстад" - 36:24. Французскі "Нант" перамог на сваёй пляцоўцы партугальскі "Спортынг" з Лісабона - 38:27. Турнірнае становішча пасля 11 тураў: "Берлін" - 20 ачкоў, "Ольбарг" - 19, "Веспрэм" - 12, "Кельцы" - 11, "Спортынг" - 10, "Нант" - 10, "Кольстад" - 4, "Дынама" - 2.

У групе В гандбалісты "Заграба" прайгралі ў харвацкай сталіцы французскаму клубу "Пары Сен-Жэрмен" - 24:35. Беларускі разыгрываючы гаспадароў Ігар Бяляўскі тры разы паразіў вароты гасцей, і цяпер на яго рахунку 47 мячоў, а левы крайні Станіслаў Садоўскі закінуў свой 11-ы мяч. Лідары гэтай групы гандбалісты нямецкага "Магдэбурга" выйгралі 11-ы матч запар, перамогшы ў сябе дома дацкі "Гудме" з лікам 37:30. Яшчэ адзін фаварыт іспанская "Барселона" ў венгерскім Сегедзе была мацнейшай за мясцовы "Пік" - 35:27. Польская "Вісла" з Плоцка з беларусам Кірылам Самойлам у складзе перайграла на выездзе паўночнамакедонскі клуб "Еўрафарм Пелістэр" - 28:25. Становішча каманд: "Магдэбург" - 22 ачкі, "Барселона" - 20, "Вісла" - 14, "Пік" - 10, "Пары Сен-Жэрмен" - 8, "Гудме" - 8, "Еўрафарм Пелістэр" - 4, "Заграб" - 2.

Папярэдні этап чэмпіёнскай Лігі завершыцца 12 сакавіка, пасля чаго па дзве лепшыя каманды з кожнай групы атрымаюць прамыя пуцёўкі ў чвэрцьфінал. Клубы, якія зоймуць 3-6-я месцы, правядуць стыкавыя паядынкі за выхад у 1/4 фіналу. Вырашальны этап ЛЧ пройдзе 13-14 чэрвеня ў Кёльне. У мінулым сезоне гандбалісты "Магдэбурга" пяты раз заваявалі Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў, абыграўшы ў фінале "Берлін" з лікам 32:26. Часцей за іншых гэты трафей выйгравалі гандбалісты "Барселоны", у актыве якіх 12 перамог. Мінскі СКА тройчы станавіўся пераможцам галоўнага кантынентальнага клубнага турніру (1987, 1989, 1990).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі