Фота БФБ
8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія баксёры заваявалі дзевяць бронзавых узнагарод на чэмпіянаце Еўропы па боксе сярод юніёраў да 18 гадоў, які праходзіць у сталіцы Арменіі Ерэване, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Трэція месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі нашы Ангеліна Гізоўская (да 48 кг), Хрысціна Банцэвіч (да 50 кг), Яна Прыходзька (да 52 кг), Настасся Смолкіна (да 54 кг), Дар'я Краменская (да 60 кг), Захар Вяленка (да 54 кг), Дзмітрый Сарокін (да 71 кг), Кірыл Гарбаценка (да 80 кг) і Андрэй Румянцаў (да 86 кг).
Акрамя таго, фіналістамі кантынентальнага форуму сталі Максім Садоўскі (да 57 кг), Максім Рыбак (да 67 кг), Іван Сіняк (да 75 кг) і Станіслаў Жылянін (да 92 кг). Баі за залатыя медалі з удзелам беларусаў пройдуць 9 лістапада.
Паралельна Ерэван прымае чэмпіянат Еўропы па боксе сярод моладзі да 23 гадоў, на якім прадстаўніцы нашай жаночай каманды выйгралі чатыры бронзавыя ўзнагароды. Паўфіналы ў хлопцаў адбудуцца 8 лістапада, фіналы запланаваны на панядзелак.-0-
