Сцяг Пятніца, 17 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 красавіка 2021, 12:11

"Гомельтранснафта Дружба" правяла рамонт участка магістралі Унеча-Мазыр

19 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Спецыялісты ААТ "Гомельтранснафта Дружба" правялі рамонт і падключэнне ўчасткаў магістральнага нафтаправода Унеча-Мазыр, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Рамонт праводзіўся на 159-м і 181-м км нафтаправода DN800. Тут было ўстаноўлена абсталяванне для водапаніжэння грунтавых вод. "Участкі, што рамантуюцца, вызвалілі ад нафты, сыравіну перапампавалі ў нафтаправод Унеча-Мазыр DN1000. Мантаж новых секцый з падключэннем да дзеючага нафтаправода выканалі спецыялісты НПС "Гомель" і ЛВДС "Мазыр", - расказалі ў "Гомельтранснафце Дружба".

Пасля праверкі зварных злучэнняў метадамі неразбуральнага кантролю ўчасткі трубаправода запоўнены нафтай. Тэхналагічная схема прыведзена ў зыходны стан. Вуглевадародная сыравіна транспартуецца ў штатным рэжыме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі