15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палкоўнік Міхаіл Матросаў назначаны намеснікам камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі. Генерал-маёр Дзмітрый Міхалап, які займаў раней гэту пасаду, назначаны начальнікам факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл - намеснікам начальніка Ваеннай акадэміі Беларусі. Адпаведныя ўказы падпісаў 15 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.-0-