Фота з архіва
16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены амаль ва ўсіх раёнах Беларусі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства лясной гаспадаркі.
Забарона ўведзена ў 16 раёнах Беларусі: у Брэсцкім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Камянецкім, Кобрынскім, Маларыцкім, Пінскім, Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці. Яна закранае таксама Воранаўскі, Лідскі, Мастоўскі, Дзятлаўскі, Карэліцкі, Навагрудскі і Шчучынскі раёны Гродзенскай вобласці, Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці.
Паводле даных інтэрактыўнай карты Мінлясгаса, абмежаванне на наведванне лясоў уведзена на ўсёй тэрыторыі Гродзенскай, Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцей, а таксама ў 17 раёнах Магілёўскай вобласці. Свабоднымі ад абмежаванняў і забарон застаюцца 4 раёны Магілёўскай вобласці - Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі і Мсціслаўскі.
Аператыўна адсочваць даныя аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.-0-