Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 мая 2024, 16:28

Качанава: інтарэс да маючага адбыцца Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі сапраўды вялікі
 

15 мая, Полацк /Кар. БЕЛТА/. Інтарэс да маючага адбыцца XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі сапраўды вялікі. Аб гэтым заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час рабочай паездкі ў Полацк для кантролю за ходам падрыхтоўкі аб'ектаў да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інтарэс сапраўды вялікі. Многія звяртаюцца да нас з просьбай прыняць удзел у рабоце секцый, пленарнага пасяджэння", - сказала Наталля Качанава. У пацвярджэнне сваіх слоў спікер паведаміла, што, напрыклад, у секцыі, якую будуць праводзіць у будынку Белаграпрамбанка, першапачаткова планаваўся ўдзел 60 чалавек, але ўжо цяпер зразумела, што колькасць удзельнікаў перавысіць 100. "Цяпер думаем, як прыняць усіх гасцей, каб і працаваць было камфортна, і можна было паказаць слаўную гісторыю нашай роднай Беларусі", - дадала Наталля Качанава.
Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі зарэкамендаваў сябе як унікальная пляцоўка для ўзаемадзеяння кіраўнікоў рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Тэмай XI Форуму стануць інавацыйныя падыходы ў адукацыі, культуры, ахове здароўя і эканоміцы. "Мы будзем старацца зрабіць усё, каб работа секцый, пленарнага пасяджэння дала свае вынікі і эфект у нашым супрацоўніцтве", - падкрэсліла спікер.
Разам з тым, акрамя абмеркавання заяўленых тэм, арганізатары маючага адбыцца форуму запланавалі шырокую культурную праграму. Расійскім калегам маюць намер паказаць Беларусь як краіну са сваёй дзяржаўнасцю, багатай гісторыяй. Спікер выказала ўпэўненасць, што запланаванае ўдасца ажыццявіць, цяпер над гэтым працуе і Віцебскі аблвыканкам, і кіраўніцтва Полацка і Наваполацка.

"Мы разам рыхтуемся да гэтых мерапрыемстваў, хочам, каб яны прайшлі на даволі высокім узроўні, - адзначыла Наталля Качанава. - Разлічваем, што гэта падзея запомніцца для нашых гасцей з Расійскай Федэрацыі і для беларускай грамадскасці".
Старшыня Савета Рэспублікі дадала, што Полацк у якасці адной з пляцовак для правядзення Форуму рэгіёнаў выбраны таму, што ён з'яўляецца самым старажытным горадам Беларусі. Тут на кожным кроку гісторыя, адзначыла яна.

Наталля Качанава звярнула ўвагу, што пры рэканструкцыі гістарычных будынкаў асаблівая ўвага - захаванню іх гістарычнай і культурнай каштоўнасці. Напрыклад, у будынку Белаграпрамбанка некалі размяшчаўся домік губернатара. Вучэбны корпус Полацкага кадэцкага вучылішча пераехаў у будынак былога бальнічнага гарадка. "Нават тыя будынкі, якія не эксплуатаваліся даўно, у прыватнасці Дом афіцэраў, набываюць іншы выгляд. Гэта будуць добрыя карпусы, добрыя аўдыторыі для Полацкага ўніверсітэта", - сказала спікер.
Старшыня Савета Рэспублікі наведала будынак былога Дома афіцэраў, які рэканструюецца, ААТ "Белаграпрамбанк" (тут будзе праходзіць адна з секцый форуму), Полацкае кадэцкае вучылішча, Сафійскі сабор, дзе цяпер ідуць рамонтна-аднаўленчыя работы, і Спаса-Ефрасіннеўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр.-0-

Фота Паўла Арлоўскага
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі