Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 мая 2024, 15:19

Беларусь дапаможа Азербайджану з развіццём прафтэхадукацыі

16 мая, Баку /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дапаможа Азербайджану з развіццём прафтэхадукацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Беларусь і Азербайджан яшчэ шмат чаго могуць зрабіць у гуманітарнай сферы, у тым ліку ў галіне спорту (што датычыцца падрыхтоўкі да буйных мерапрыемстваў), аховы здароўя і адукацыі.

"Мы гатовы адраджаць тут і ствараць на новай аснове аб'екты прафтэхадукацыі. Вопыт у нас такі ёсць. Сёння рабочыя спецыяльнасці вельмі запатрабаваны. Ільхам Гейдаравіч папрасіў, каб мы заняліся гэтай работай. Мы будзем гэту работу праводзіць разам з вашымі спецыялістамі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі