Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 мая 2024, 14:59

Кіраўнікі Расіі і Кітая падпісалі сумесную заяву

Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін. Фота РІА Навіны
Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін. Фота РІА Навіны
16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і старшыня КНР Сі Цзіньпін падпісалі сумесную заяву ў ходзе дзяржаўнага візіту расійскага лідара ў Кітай, паведамляе ТАСС.

Згодна з заявай, бакі лічаць негатыўным уплыў стратэгіі ЗША і НАТА на сітуацыю ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне; патрабуюць ад ЗША спыніць ваенна-біялагічную дзейнасць; асуджаюць ініцыятывы па выключэнні актываў і маёмасці замежных дзяржаў; выступаюць супраць спроб асобных краін выкарыстоўваць касмічную прастору ў мэтах узброенай канфрантацыі; выступаюць супраць гегеманісцкіх спроб ЗША змяніць баланс сіл у Паўночна-Усходняй Азіі; выказваюць сур'ёзную заклапочанасць спробамі ЗША парушыць стратэгічны баланс; выступаюць супраць палітызацыі спорту і дыскрымінацыі спартсменаў па прыкметах грамадзянства; прызнаюць важную ролю АДКБ і СНД у барацьбе з міжнародным тэрарызмам; маюць намер прадаўжаць умацоўваць узаемадзеянне ў ваеннай сферы; маюць намер забяспечваць стварэнне ўмоў для бесперашкоднай транспарціроўкі энергарэсурсаў; будуць прадаўжаць работу па развіцці ўзаемадзеяння ЕАЭС і КНР; выказваюць рашучасць нарошчваць намаганні для барацьбы з забруджваннем пластыкавым смеццем, улічваючы суверэнітэт кожнай дзяржавы, і намер разам з іншымі краінамі распрацаваць інструмент па барацьбе з забруджваннем навакольнага асяроддзя.

У дакуменце таксама адзначаецца, што Расія вітае гатоўнасць Кітая дапамагчы ў палітычным урэгуляванні крызісу ва Украіне. Пекін у сваю чаргу падтрымлівае намаганні Масквы па абароне суверэнітэту, выступае супраць умяшання звонку ў яе справы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі