Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 мая 2024, 18:16

Беларусь распрацуе тыпавы праект аграгарадкоў для Азербайджана

Фота з архіва
Фота з архіва
16 мая, Баку /Кар. БЕЛТА/. Беларусь распрацуе тыпавы праект аграгарадкоў для Азербайджана. Аб гэтым расказаў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ у кулуарах перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана ў Баку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, беларускі бок запрасіў азербайджанскіх калег у Мінск, каб тыя вывучылі вопыт будаўніцтва ў Беларусі аграгарадкоў і развіцця на іх тэрыторыі вытворчай базы.

Міністр выказаў гатоўнасць прапанаваць Азербайджану свае варыянты пасляваеннага аднаўлення тэрыторый. "Мы дадзім ім ацэнку і прапануем свае варыянты. Думаю, будзем праектаваць свой тып аграгарадкоў, уключаючы ў тым ліку вытворчыя аб'екты - малочнатаварныя комплексы", - расказаў Сяргей Барташ.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі