Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 мая 2024, 15:20

Лукашэнка: мы будзем рабіць усё, каб ва Украіне быў мір

Фота Unsplash
Фота Unsplash
16 мая, Баку /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе рабіць усё, каб ва Украіне быў мір. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час перагавораў прэзідэнты падрабязна абмеркавалі сітуацыю ў сваіх рэгіёнах і праінфармавалі адзін аднаго аб падзеях, што адбываюцца.

"Я праінфармаваў аб тым, што адбываецца ў нашым рэгіёне ў сувязі з канфліктам ва Украіне. Вельмі падрабязна. Ацэнкі і пункты гледжання ў нас былі блізкія, або супадаюць. Нашу пазіцыю вы ведаеце. Нам там не проста цяпер. Але мы будзем рабіць усё, каб там быў мір. І будзем рухацца ў гэтым напрамку. Вопыт Азербайджана пасляваеннага ўладкавання, мірнага ўладкавання вельмі важны і для нашага рэгіёна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер неспакойна і ў каўказскім рэгіёне. "Дзякуй богу, што тут з'явіўся вельмі моцны, нармальны лідар. Вы здольны кантраляваць каўказскі рэгіён. Гэта ўжо не толькі адказнасць за Азербайджан - вы ўжо ў цэлым адказваеце за сітуацыю на Каўказе, на што мы - тыя народы, якія не жывуць на Каўказе, - вельмі спадзяёмся. Гэта дадатковая нагрузка на вас, хоць і сваіх праблем хапае. Тым не менш нікуды не дзенецеся: час выбраў вас, як у нас гавораць, і вы несяце адказнасць за каўказскі рэгіён як лідар", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі