Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 мая 2024, 20:06

Выстава БЕЛТА "Паралельныя светы" адкрылася ў Маскве

16 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Выстава БЕЛТА "Паралельныя светы" прадстаўлена сёння ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі.

Аснову праекта "Паралельныя светы" склалі 18 плакатаў, на якіх можна ўбачыць кадры з архіва БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, якія адлюстроўваюць два светы: свет дзяржавы - стварэння і развіцця і свет апазіцыі - разбурэння і дэградацыі.
Упершыню праект "Паралельныя светы" быў прадстаўлены ў студзені на агляднай пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: тады за пяць дзён работы выставы з ёй азнаёміліся больш за 8 тыс. чалавек. Затым праект дэманстраваўся на Мінскім аўтамабільным заводзе, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі, гандлёвым цэнтры "Сталіца". Цяпер магчымасць убачыць выставу ёсць і ў расіян.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі