16 мая, Баку /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прапанаваў Беларусі прыняць удзел у пасляваенным аднаўленні тэрыторый. Аб гэтым ён заявіў журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я запрасіў беларускія кампаніі актыўна ўдзельнічаць у аднаўленні Карабахскай і Усходне-Зангезурскай зоны. Маштаб работ, якія мы ажыццяўляем і будзем ажыццяўляць, - грандыёзны", - падкрэсліў Прэзідэнт Азербайджана.
Паводле яго слоў, цяпер даводзіцца фактычна з нуля аднаўляць значную тэрыторыю. Ёсць неабходнасць як у стварэнні інфраструктуры, так і ў будаўніцтве жылля, грамадскіх будынкаў і гэтак далей. "Таму мы запрашаем беларускія кампаніі актыўна падключыцца да гэтай работы, - сказаў Ільхам Аліеў. - У Беларусі ёсць вельмі добры вопыт горадабудаўніцтва, сучасныя тэхналогіі, вопыт будаўніцтва аграгарадкоў".
Сярод першарадных для Азербайджана задач не толькі забеспячэнне жыхароў адпаведных тэрыторый жыллём і сацыяльнай інфраструктурай, але таксама і стварэнне для іх рабочых месцаў - сучасных, тэхналагічных. І ў гэтай частцы таксама можа дапамагчы беларускі бок, развіваючы прамысловую кааперацыю і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Азербайджанам.-0-