Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 мая 2024, 14:24

Прэзідэнт НАК: на гэты момант не бачым перашкод для ўдзелу беларусаў на Алімпіядзе

Віктар Лукашэнка. Фота НАК
Віктар Лукашэнка. Фота НАК
16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь не супраць удзелу беларускіх спартсменаў на АГ-2024 на бягучых умовах. Аб гэтым у ходзе Нацыянальнага форуму атлетаў заявіў прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"На гэты момант мы не бачым перашкод для ўдзелу беларускіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях. Мы пакідаем гэта рашэнне за атлетамі - калі яны адчуваюць, што гатовы выступаць, то могуць гэта зрабіць. Вельмі шкада, што спартсмены не будуць удзельнічаць пад нацыянальнымі сімваламі, але яны беларусы, і ў сваёй душы яны будуць пець гімн і ўяўляць сцяг, які ўзнімаецца, - сказаў Віктар Лукашэнка. - Па стане на сёння ў нас каля 30 алімпійскіх ліцэнзій. Прыкладна так мы і планавалі, магчыма, яшчэ крыху дабяром. Мы ў цэлым задаволены адборачным цыклам, але няма мяжы даскананаласці. Тыя юнакі і дзяўчаты, якія заваявалі гэтыя пуцёўкі, - вельмі дастойныя спартсмены, якія маюць вялікія перспектывы на заваяванне медалёў. Планаў не будуем, але ў будучыню глядзім аптымістычна".
Таксама кіраўнік НАК адзначыў важнасць правядзення Нацыянальнага форуму атлетаў, які пачаў сваю работу сёння ў Мінску.

"Дыскусія даволі цікавая і ў той жа час вельмі сур'ёзная, дзе ўзнімаюцца злабадзённыя тэмы. У прыватнасці, гэта сучасны стан спорту, развіццё алімпійскага руху ў цэлым, удзел у міжнародных спаборніцтвах і замежных лігах і гэтак далей. Спартсмены, трэнеры і функцыянеры могуць шмат для сябе ўзяць, задаць хвалюючыя пытанні і сфарміраваць планы на далейшую работу".
Акрамя таго, Віктар Лукашэнка даў высокую ацэнку супрацоўніцтву з расійскімі калегамі. "Узаемадзеянне з расійскім бокам вельмі актыўнае, у нас мноства сумесных спаборніцтваў, пачынаючы ад дзіцячых турніраў і заканчваючы насычаным календаром дарослых атлетаў як у гульнявых, так і ў індывідуальных відах спорту. Спаборнічаць з расіянамі на роўных і перамагаць іх - вялікі выклік для нас. Дзеючыя спартсмены неаднаразова адзначалі, што спаборніцтваў дастаткова і іх задавальняюць усе ўмовы. Мы вельмі задаволены гэтым узроўнем супрацоўніцтва і будзем прадаўжаць яго развіваць".-0-

Фота НАК
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі