Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 сакавіка 2021, 10:48

Стартуе міжнародны этап продажу білетаў на "Славянскі базар"

29 сакавіка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Сёння пачынаецца рэалізацыя білетаў на мерапрыемствы XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" на сайтах білетных аператараў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першыя білеты на ўсе праекты ў Летнім амфітэатры з'явіліся ў продажы 26 сакавіка ў касах Віцебска. Рэалізацыя білетаў на сайтах kvitki.by і ticketpro.by, а таксама bilesuserviss.lv (Латвія), bilietai.lt (Літва), piletilevi.ee (Эстонія) стартуе сёння.

Акрамя таго, у касах ёсць і падарункавыя сертыфікаты на набыццё білетаў на мерапрыемствы юбілейнага фестывалю мастацтваў. Яны будуць дзейнічаць з 26 сакавіка па 19 ліпеня.

"Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 19 ліпеня. Урачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю адбудзецца 15 ліпеня. У фестывальныя дні таксама пройдуць традыцыйныя конкурсы - дарослы і дзіцячы.

Сюрпрызам для гледачоў стане першы канцэрт у Летнім амфітэатры - сімфанічная рок-феерыя "Уверцюра да фестывалю. Агонь і лёд". На галоўнай сцэне музычнага форуму ўстановяць лядовую пляцоўку 10 м на 15 м. На ёй пераможца і прызёр сусветных спартыўных першынстваў па фігурным катанні - Дзяржаўны балет на лёдзе Санкт-Пецярбурга - пакажа публіцы шоу. Усё дзейства будзе суправаджаць Concord Orchestra пад кіраўніцтвам італьянскага дырыжора Фабіа Пірола. У бягучым годзе парадуюць паклоннікаў фестывалю прывычныя праекты - Дзень Саюзнай дзяржавы, начныя канцэрты "Залаты хіт" і "Рытмы лета", канцэрт "Шансон ТБ - усе зоркі". У асаблівай атмасферы арганізатары разлічваюць правесці гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі. Закрыццё "Славянскага базару" адбудзецца 18 ліпеня.

Таксама гасцей чакаюць спектаклі "Лялечнага квартала", "Тэатральныя сустрэчы", пройдзе фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах". Асноўную колькасць мерапрыемстваў творчага форуму запланавана правесці ў закрытых залах, але, зыходзячы з эпідсітуацыі і патрабаванняў Міністэрства аховы здароўя, любы праект арганізатары гатовы перафармаціраваць у вулічны фармат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі