Фота карціны Натана Воранава
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбылося адкрыццё выставачнага праекта "Шчасцю - быць!", прысвечанага 110-годдзю з дня нараджэння заслужанага мастака БССР Натана Воранава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Натан Воранаў - адна са значных фігур беларускага выяўленчага мастацтва, мастак з вельмі тонкім каларыстычным чуццём. Яго жывапіс вызначае паветранае светлавое асяроддзе і характэрныя спалучэнні фарбаў. У яго творчасці прыкметны ўплыў постімпрэсіянізму і школы Аляксандра Асмёркіна, што наклалася на савецкую мастацкую традыцыю", - расказала вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX-XXI стст. Нацыянальнага мастацкага музея Наталля Сяліцкая.
Экспазіцыя не прэтэндуе на паўнату рэтраспектывы - арганізатары абмежаваліся адной залай і сканцэнтравалі ўвагу на галоўнай грані творчасці майстра: адчуванні жыцця і радасці быцця.
"У экспазіцыі прадстаўлены пейзажы, партрэты і нацюрморты, праз якія праходзіць лейтматыў выставы - шчасце ад таго, што ён можа бачыць і займацца любімай справай", - адзначыла навуковы супрацоўнік.
Асобныя творы прадастаўлены музейнымі фондамі, сямейным архівам мастака і Беларускім саюзам мастакоў.
Выстава "Шчасцю - быць!" прадоўжыцца да 20 красавіка.-0-