Стужка навiн
19
.12.25
17:43
Спорт
Смольскі і Данілаў увайшлі ў топ-10 спрынту на этапе Кубка Садружнасці
Праграму этапу адкрыў мужчынскі спрынт на 10 кіламетраў. Удзел у гонцы
прынялі 90 біятланістаў, у тым ліку 14 беларусаў. Лепшым з нашых хлопцаў
стаў Антон Смольскі - лідар нацыянальнай каманды дапусціў адзін промах
на двух агнявых рубяжах і паказаў на фінішы шосты час.
17:37
Эканоміка
Дыверсіфікацыя экспарту, рост долі высокатэхналагічных вытворчасцей. Турчын аб задачах у эканоміцы
Прадугледжваецца далейшая дыверсіфікацыя знешняга гандлю за кошт
нарошчвання долі краін далёкай дугі да 30 працэнтаў да 2030 года.
17:03
Прэзідэнт
Лукашэнка на УНС: акрамя Беларусі, няма ў свеце для нас другой светлай, добрай, любімай намі і любячай нас зямлі
"Змагацца трэба за адзінства, за з'яднанасць. Разумець, што ні для нас,
ні для нашых дзяцей другой светлай, добрай, любімай намі і любячай нас
зямлі ў свеце няма", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
17:02
Прэзідэнт
Лукашэнка на УНС: як будзем жыць заўтра - залежыць ад кожнага з нас і ад нашай еднасці
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што наступны год - юбілейны для
Усебеларускага народнага сходу, які быў упершыню скліканы ў 1996 годзе.
16:46
Прэзідэнт
Лукашэнка: да пасяджэння УНС прыкавана пільная ўвага і ў краіне, і далёка за яе межамі
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у
прамым эфіры глядзеў, як праходзіла пасяджэнне VII УНС у першы дзень, 18
снежня.
16:19
Прэзідэнт
Лукашэнка папрасіў Валянціна Сукалу "не адыходзіць далёка ад Вярхоўнага Суда"
"Валянцін Алегавіч, вам асаблівая ўдзячнасць. Вы былі на гэтай пасадзе (я гэта памятаю, ведаю) з савецкіх часоў. Вы - дастойны чалавек", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да Валянціна Сукалы.
16:18
Прэзідэнт
Лукашэнка прапанаваў шырэй задзейнічаць Канстытуцыйны Суд у заканадаўчай рабоце
"І, размаўляючы напярэдадні з Наталляй Іванаўнай (старшынёй Савета
Рэспублікі Наталляй Качанавай. - Заўвага БЕЛТА) я прасіў, каб яна і
Ігару Пятровічу (старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігару Сергяенку. -
Заўвага БЕЛТА) перадала маю просьбу, што там лепшыя і самыя моцныя нашы
прававеды, таму іх трэба шырэй выкарыстоўваць у рабоце па фарміраванні
нашых законаў, заканадаўства ў цэлым", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
16:02
Прэзідэнт
Лукашэнка аб развіцці гарадоў 80+: на прыкладзе Оршы мы паказалі, як будзем прыводзіць іх да прытомнасці
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што калі Орша была выбрана ў якасці ўзору
для дэманстрацыі таго, як трэба прыводзіць у парадак і развіваць такія
населеныя пункты (а такіх буйных гарадоў з насельніцтвам 80+ у Беларусі
11), гэта рашэнне Прэзідэнта крытыкавалася.
15:51
Прэзідэнт
Лукашэнка: Беларусь у бліжэйшыя гады ўдасканаліць РСЗА "Паланэз"
Як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, "Паланэз" неабходна ўдасканаліць з улікам развіцця ў тым ліку сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.
15:20
Прэзідэнт
Лукашэнка расказаў, як Беларусь сумесна з Расіяй рушыла наперад у мікраэлектроніцы
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў мікраэлектроніцы Беларусь
дзякуючы сумеснай рабоце з расіянамі забяспечыла сапраўдны прарыў.
15:09
Прэзідэнт
Лукашэнка падвёў вынікі УНС: прынятая праграма - праект мадэрнізацыі і абнаўлення ўсіх сфер жыцця
На другім пасяджэнні VII УНС упершыню рэалізаваны шэраг новых
канстытуцыйных паўнамоцтваў. Так, абноўлены склад вышэйшых судовых
інстанцый, зацверджаны базавы дакумент дзяржаўнага планавання на
сярэднетэрміновы перыяд - праграма на будучую пяцігодку.
15:05
Грамадства
Старшынёй Канстытуцыйнага Суда выбраны Сяргей Сівец
"Вялікая падзея ў жыцці чалавека. Тым больш, маладога чалавека, якога мы
ўзнімаем на такую вышыню і вельмі спадзяёмся, што ён будзе дастойным
прадстаўніком і старшынёй Канстытуцыйнага Суда", - даваў наказ Сяргею
Сіўцу Прэзідэнт Беларусі, Старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка.
14:54
Прэзідэнт
Лукашэнка: Беларусь гатова вырабляць маламерныя або сярэднія судны
Кіраўнік дзяржавы, гаворачы пра суднабудаванне, звярнуў увагу, што ў
свой час у Пінску ледзь не загубілі суднабудаўніча-суднарамонтны завод.
14:47
Грамадства
Старшынёй Вярхоўнага Суда выбраны Андрэй Швед
Прэзідэнт Беларусі, Старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Андрэя
Шведа з новай пасадай і назваў яго дастойным чалавекам, які сябе добра
зарэкамендаваў. "Што дзіўна, ні адзін з сілавікоў, як бы мы іх там ні
хісталі і ні правяралі, не сказаў нічога дрэннага аб гэтым чалавеку", -
дадаў кіраўнік дзяржавы.
14:46
Прэзідэнт
Лукашэнка падтрымаў прапанову аб куратарстве партыямі асобных напрамкаў у развіцці краіны
"Нам трэба падумаць, як, канкрэтызуючы праграму, сапраўды за кожнай партыяй (замацаваць напрамак. - Заўвага БЕЛТА). Не навязваць, а параіцца, што яны выцягнуць з тых сямі напрамкаў або больш. Калі Алег выступаў, я падумаў па напрамках і хацеў яму задаць пытанне: "А калі вось Віцебскую вобласць якая-небудзь партыя ўзяла б...", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
