16 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Падраздзяленні 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, дзе ўжо завершана праверка, паказалі добрыя вынікі. Аб гэтым паведаміў журналістам саветнік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Сяргей Купрык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У вышэйшую ступень гатоўнасці 38-я брыгада ў адпаведнасці з планам праверкі Узброеных Сіл па рашэнні кіраўніка дзяржавы была прыведзена 10 лютага. У злучэнні сіл спецыяльных аперацый сёння апошні дзень кантрольных заняткаў па агнявой падрыхтоўцы. "Ваеннаслужачыя выконваюць практыкаванні кантрольных стрэльбаў з БТРаў, гранатамётаў, аўтаматаў днём і ноччу. У цэлым падраздзяленні, якія ўжо скончылі здачу праверкі (магу з задавальненнем заявіць), паказалі добрыя вынікі. Само сабой, гэта не можа не радаваць", - сказаў Сяргей Купрык. Ён дадаў, што канчатковы вынік будзе вядомы пасля правядзення начных стрэльбаў.

Ваеннаслужачыя выконваюць усе практыкаванні на той тэхніцы і з той зброяй, якія за імі замацаваны. Размова ідзе аб тэарэтычных ведах, нарматывах па агнявой і тэхнічнай падрыхтоўцы. "Без умення страляць, зразумела, ваеннаслужачаму наогул няма чаго рабіць на полі бою. Для таго, каб умець карыстацца ўзбраеннем і тэхнікай, у яго акрамя ведаў павінны быць пэўныя практычныя навыкі. Гэта дасягаецца пастаяннай, штодзённай працай і часам, які яны праводзяць на палігоне, на палявых выхадах", - растлумачыў саветнік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі.

У час праверкі падраздзяленні 38-й брыгады здалі экзамен па тактыка-спецыяльнай, агнявой і фізічнай падрыхтоўцы. "Пасля завяршэння праверкі будзе падвядзенне вынікаў. Напэўна, заўтра коратка будуць указаны недахопы, над чым працаваць камандзірам. Адпаведна, пасля таго, як усе вынікі будуць абагульнены, будуць падведзены вынікі кіраўніком праверкі", - рэзюмаваў Сяргей Купрык.-0-
Фота Віялеты Южаковай