Сцяг Нядзеля, 15 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 лютага 2026, 15:07

Якія пытанні вынесуць на Вышэйшы дзяржсавет СД? Глазьеў абазначыў парадак дня маючага адбыцца пасяджэння

 

Сяргей Глазьеў
Сяргей Глазьеў
16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі расказаў журналістам, якія пытанні плануецца абмеркаваць на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Практычна ўсе пытанні, якія выносяцца на Вышэйшы дзяржсавет, узгоднены нашымі ўрадамі. 2 лютага прайшоў Саўмін Саюзнай дзяржавы, на якім былі разгледжаны гэтыя пытанні і прыняты рашэнні. На Вышэйшым дзяржсавеце трэба будзе толькі атрымаць палітычныя зацвярджэнні і даць зялёнае святло на рэалізацыю гэтых праектаў", - сказаў Сяргей Глазьеў.

Адным з такіх пытанняў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы назваў прыгарадныя трансгранічныя чыгуначныя зносіны: "Яны будуць звязваць нашы пагранічныя рэгіёны. Пакуль гэта Смаленская вобласць і Віцебская. Будзе рэалізаваны праект: два электрапаязды будуць у штодзённым рэжыме курсіраваць паміж Смаленскам і Віцебскам, паміж Оршай і Смаленскам. Усе льготы, якія нашы грамадзяне маюць па нацыянальных заканадаўствах, будуць захаваны. На Вышэйшым савеце будзе прыняты дэкрэт, які запусціць гэты механізм".

Ключавым пытаннем, якое будзе абмяркоўвацца на Вышэйшым дзяржсавеце, Сяргей Глазьеў назваў асноўныя напрамкі рэалізацыі Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. "Гэта наш галоўны дакумент, які вызначае асноўныя напрамкі работы з 2024 па 2026 год. Палавіна мерапрыемстваў ужо выканана. У прыватнасці, прынята ўжо нарматыўная база па тавары Саюзнай дзяржавы. Калі памятаеце, Аляксандр Рыгоравіч аб гэтым гаварыў некалькі гадоў таму, наведваючы Іркуцкі авіяцыйны завод. Гэта ідэя была ўвасоблена ў методыцы вызначэння тавару Саюзнай дзяржавы", - падкрэсліў ён.

Згодна з гэтай методыкай, таварам Саюзнай дзяржавы будзе лічыцца той, у кошце якога не менш як 50 працэнтаў беларускага або расійскага складніка. "Для нас гэта магчымасць падвесці пад іх (тавары СД. - Заўвага БЕЛТА) механізмы пашырэння крэдыту, стварыць магчымасці для пашырэння вытворчасці такіх тавараў, поўнага насычэння нашага рынку Саюзнай дзяржавы", - растлумачыў Сяргей Глазьеў.

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы назваў гэта рашэнне вялікай магчымасцю для развіцця і адзначыў, што ў прадаўжэнне гэтага напрамку была падрыхтавана інвестыцыйная платформа Саюзнай дзяржавы. Гэта платформа дасць магчымасць выкарыстоўваць усе існуючыя інстытуты развіцця пры падтрымцы цэнтральных банкаў і ўрадаў, каб пашырыць фінансаванне кааперацыйных праектаў.

"Паспяхова рэалізуюцца праекты ў галіне імпартазамяшчэння, навукова-тэхнічныя праграмы Саюзнай дзяржавы. На Саўміне была прадстаўлена справаздача аб іх выкананні. Гэта датычыцца і праграм у галіне мадэрнізацыі аўтатранспарту. У аўтамабілі ўкараняецца электронная кампанента нашай вытворчасці, каб яны былі больш камфортнымі і ўстойлівымі, - расказаў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы. - Гэта і праграма фатонікі, якая стварае новыя матэрыялы, што дазваляюць нам павысіць якасць нашых прыбораў. Саўмінам таксама была зацверджана новая праграма па так званай мембране Саюзнай дзяржавы. Размова ідзе аб стварэнні стэнда, які будзе вызначаць пранікненне лякарстваў скрозь мембраны клетак, каб лепш ацэньваць іх эфектыўнасць".

Паводле яго слоў, на Вышэйшым дзяржсавеце будзе прадстаўлена справаздача аб іх рэалізацыі, а таксама прынята рашэнне аб адпрацоўцы напрамкаў развіцця на 2027-2029 гады. "Тут мы закладваем ідэі, звязаныя са стратэгій апераджальнага развіцця Саюзнай дзяржавы, абапіраючыся на інтэграцыю нашых навукова-тэхнічных, вытворчых патэнцыялаў, а таксама стварэнне ўсіх магчымых макраэканамічных умоў для паскарэння развіцця нашай агульнай эканамічнай прасторы", - дадаў Сяргей Глазьеў.

Яшчэ адно пытанне, якое вынесуць на абмеркаванне, стане стварэнне Камітэта Саюзнай дзяржавы па стандартызацыі і якасці. Дзяржсакратар звярнуў увагу, што беларускі лідар удзяляе вялікую ўвагу пытанням якасці. Гэта праяўляецца не толькі ў абароне правоў спажыўцоў і рабоце па павышэнні якасці жыцця, але і ў абароне рынку Саюзнай дзяржавы.

"Правільнае фарміраванне стандартаў, патрабаванне прадукцыі адпавядаць гэтым стандартам, навядзенне дысцыпліны і парадку ў рабоце органаў па сертыфікацыі, якія павінны правяраць прадукцыю на адпаведнасць нашым тэхнічным рэгламентам з пункту гледжання бяспекі, - гэта ўсё тэматыка, якой будзе займацца гэты камітэт. Тым самым і забяспечваючы павышэнне тэхнічнага ўзроўню гэтых стандартаў, і ствараючы ўмовы для абароны агульнага рынку ад няякаснай прадукцыі", - канстатаваў Сяргей Глазьеў.

У парадак дня ўключаны і шэраг пытанняў, якія рэгулярна разглядае Вышэйшы дзяржсавет. Яны звязаны з узаемадзеяннем міністэрстваў замежных спраў, міністэрстваў юстыцыі ў рэалізацыі агульных інтарэсаў дзвюх краін на сусветнай арэне.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі