Сцяг Чацвер, 12 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 снежня 2025, 14:46

Лукашэнка падтрымаў прапанову аб куратарстве партыямі асобных напрамкаў у развіцці краіны

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, Старшыня VII Усебеларускага народнага сходу падтрымаў прапанову, каб палітычныя партыі курыравалі тыя ці іншыя напрамкі ў развіцці краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З адпаведнай прапановай на пасяджэнні УНС выступіў старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч. Ён прапанаваў замацаваць за чатырма палітычнымі партыямі, прадстаўленымі ў парламенце, пэўныя сферы або раёны, каб яны курыравалі канкрэтны праект. "І тут мы будзем канкурыраваць і пакажам іншым краінам, што такое сапраўднае партыйнае будаўніцтва, сапраўдная канкурэнцыя", - сказаў палітык.

"Я азнаёміўся з гэтай прапановай. Добрая прапанова. Нам трэба падумаць, як, канкрэтызуючы праграму, сапраўды за кожнай партыяй (замацаваць напрамак. - Заўвага БЕЛТА). Не навязваць, а параіцца, што яны выцягнуць з тых сямі напрамкаў або больш. Калі Алег выступаў, я падумаў па напрамках і хацеў яму задаць пытанне: "А калі вось Віцебскую вобласць якая-небудзь партыя ўзяла б...", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Апошнюю фразу кіраўніка дзяржавы пра Віцебскі рэгіён зала сустрэла апладысментамі.

"Алег, я не пра цябе, каб ліберальная партыя ўзяла. У нас жа ёсць і больш моцныя партыі. Вось узялі б і пацягнулі Віцебскую вобласць, вызначыліся б з губернатарам, як там працаваць і дзейнічаць. Я толькі вітаў бы", - прадоўжыў Прэзідэнт.

Ён не выключае, што партыі маглі б узяць адказнасць за тыя ці іншыя напрамкі і праекты: "Нехта самалёт возьме, нехта ў Пінску суднабудаўнічы напрамак. Добрая прапанова. Нам трэба аб гэтым падумаць".
"Партыі так павінны фарміравацца і заваёўваць свой аўтарытэт у народзе. Мы падумаем разам з кіраўнікамі партый, які з напрамкаў магла б партыйная арганізацыя курыраваць. Добрая прапанова. Я абсалютна за гэта", - сказаў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі