Фота з архіва
15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі і Кітая вялікія сумесныя планы па далейшым супрацоўніцтве ў сферы культуры. Важнасць гэтага адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань у час святочнага сімфанічнага канцэрта "Кітайскі Новы год 2026" у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дыпламатычнай місіі падкрэсліў, што Свята вясны ў 2024 годзе ўключана ў рэпрэзентатыўны Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, стаўшы такім чынам агульным святам чалавецтва ўсяго свету. Ён звярнуў увагу, што Асацыяцыя арганізацый кітайскіх суайчыннікаў "Хуацяа" ўжо двойчы паспяхова праводзіла кітайскія навагоднія сімфанічныя канцэрты ў Беларусі. Так з дапамогай музыкі ствараюцца своеасаблівыя масты ўзаемаразумення, садзейнічаючы духоўнаму збліжэнню народаў дзвюх краін.
Пасол адзначыў, што Кітай і Беларусь развіваюць двухбаковыя сувязі на аснове ўзаемнай павагі, становячыся ўзорам новага тыпу міжнародных адносін.
Чжан Вэньчуань падкрэсліў: "Вялікая сімфонія патрабуе выдатных дырыжораў. Менавіта пад стратэгічным кіраўніцтвам кіраўнікоў дзвюх дзяржаў палітычны ўзаемадавер паміж Кітаем і Беларуссю няспынна ўмацоўваецца, а ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў розных галінах развіваецца па ўсіх напрамках. Нашы краіны, прытрымліваючыся ўзаемадаверу і ўзаемаразумення, разам выконваюць сімфонію сумеснага будаўніцтва Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва. У сімфоніі кітайска-беларускай дружбы кожны з прысутных у зале прадстаўнікоў дзвюх краін з'яўляецца выканаўцам, які ўносіць свой уклад у стварэнне партытуры дружбы".
У размове з журналістамі пасол КНР у Беларусі сказаў, што ў музыцы ёсць шмат агульнага. "Мы хочам паказаць усебаковую кітайскую культуру нашым беларускім сябрам. І музыка ў гэтым пытанні адыгрывае вельмі важнае значэнне як носьбіт кітайскай культуры і цывілізацыі", - адзначыў ён.-0-