16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Расіі нельга страціць адзіную Айчыну ад Брэста да Уладзівастока. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Сяргеем Глазьевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы даўно вызначыліся ў формуле: у нас адзіная Айчына ад Брэста да Уладзівастока. Ну, нядрэнна было б, калі б ад Лісабона да Уладзівастока - хаця б эканамічная. Але не ад нас гэта залежыць. А вось ад Брэста да Уладзівастока - гэту Айчыну нам страціць нельга. Мы яе стагоддзямі, не толькі ў апошняй вайне, разам абаранялі, адваёўвалі. І яна не Пуціну і Лукашэнку належыць. Мы "саплівыя" яшчэ ў параўнанні з тым, што стагоддзямі абаранялі нашы продкі. Мы не маем права яе парваць, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Але ў гэтай Айчыне дзве дзяржавы. Дзве суверэнныя, залежныя адна ад адной дзяржавы".
"Так здарылася: мы пачалі будаваць сваю дзяржаву, Расія будуе сваю. Мы ў агульным доме. У Расіі вялікая кватэра, у нас - менш. Але ў кожнага свая. І мы як добрыя суседзі добра жывём. Нармальна жывём, разумеем адзін аднаго. І калі будзе больш вызначанасці з боку расійскага ўрада, мы і нашу прастору эканамічную абаронім. З агню ў полымя ўскочыць не павінны. І не ўскочым. Ведаеце, аб чым размова. Не выбудоўваючы палітыку супраць некага. Але мы, як любая дзяржава, павінны абараняць сваё. І мы ў гэтым напрамку будзем рухацца. Нікога там не нахіляючы, не ўключаючы Расію ўнутр Беларусі, а Беларусь у Расію. У нас розуму хопіць, каб у гэтай сітуацыі зманціраваць сапраўдны саюз, які будзе непадзельны, і нікому не будзе дазволена адарваць каго-небудзь куды-небудзь. Тым больш Беларусь ад Расіі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Час такі, калі нам трэба быць разам, бачыць свае інтарэсы, адстойваць іх. У нас ёсць усё для таго, каб гэтыя інтарэсы абараніць і адстаяць. Ну, дурасці таксама хапае. Але мы бачым гэту дурасць, яна нам не патрэбна, мы ад гэтага здольны сысці", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-