Сцяг Пятніца, 6 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 лютага 2026, 14:39

Пяскоў: на перагаворах у Жэневе будуць абмяркоўваць пытанне тэрыторый

Дзмітрый Пяскоў. Фота ТАСС
Дзмітрый Пяскоў. Фота ТАСС
16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы ў Жэневе па Украіне ў параўнанні з раўндамі ў Абу-Дабі закрануць больш шырокі спектр тэм. Там будуць разглядацца ўсе галоўныя пытанні, у тым ліку адносна тэрыторый, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў. Аб гэтым інфармуе ТАСС.

"На гэты раз плануецца абмяркоўваць больш шырокі спектр пытанняў, уключаючы, уласна, галоўныя пытанні, якія датычацца і тэрыторый, і ўсяго астатняга. Тут ужо неабходна прысутнасць галоўнага перагаворшчыка, інакш кажучы, (памочніка прэзідэнта РФ. - Заўвага БЕЛТА) Уладзіміра Мядзінскага", - растлумачыў прадстаўнік Крамля.

Акрамя Уладзіміра Мядзінскага ў склад расійскай дэлегацыі на перагаворах па Украіне ў Жэневе ўвойдуць намеснік кіраўніка МЗС РФ Міхаіл Галузін, начальнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба УС РФ Ігар Касцюкоў і іншыя афіцыйныя асобы. Спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі па інвестыцыйна-эканамічным супрацоўніцтве з замежнымі краінамі, кіраўнік РФПІ Кірыл Дзмітрыеў таксама прыляціць у Жэневу для кантактаў па пытаннях эканамічнага ўзаемадзеяння.

Пяскоў адзначыў, што прэзідэнт Расіі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з перагаворшчыкамі па ўкраінскім урэгуляванні. Кіраўнік дзяржавы даў расійскай дэлегацыі перад вылетам у Жэневу дэталёвыя інструкцыі.

Новы раўнд трохбаковых перагавораў Расіі, Украіны і ЗША пройдзе 17-18 лютага ў Жэневе. Украінскі бок прадставяць кіраўнік офіса Зяленскага Кірыл Буданаў і яго першы намеснік Сяргей Кісліца, сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Рустэм Умераў, начальнік Генштаба УСУ Андрэй Гнатаў, кіраўнік фракцыі "Слуга народа" ў Вярхоўнай радзе Давід Арахамія і намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Вадзім Скібіцкі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі