Фота Беларускага лыжнага союза
16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія фрыстайлісты заваявалі тры медалі міжнароднага турніру па лыжнай акрабатыцы "Кубак чэмпіёнаў", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Спаборніцтвы прайшлі ў Падоліне Яраслаўскай вобласці. У асабістым турніры ў жанчын наша Любоў Піліпенка заняла другое месца з рэзультатам 72,45 бала, уступіўшы толькі Любові Нікіцінай з Расіі (92,00). Тройку лепшых замкнула Ксенія Шаронава (69,89).
Сярод мужчын бронзавым прызёрам стаў беларус Сцяпан Зелянко (96,33), вышэй за якога размясціліся расіяне Ілья Бураў (109,51) і Арцём Патапаў (108,60). Акрамя таго, па выніках камандных спаборніцтваў наша трыа ў складзе Піліпенка, Зелянко і Уладзіслава Вазнюка паднялося на другую прыступку п'едэстала.
Лідары жаночай каманды Беларусі па лыжнай акрабатыцы Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга і Настасся Андрыянава рыхтуюцца да выступлення на XXV зімовых Алімпійскіх гульнях у Лівінья. Кваліфікацыя ў дзяўчат пройдзе 17 лютага, фінал адбудзецца на наступны дзень.-0-