Фота з архіва
Навіны сюжэта
"VII Усебеларускі народны сход"
19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/ Якія задачы стаяць перад эканомікай Беларусі ў бліжэйшую пяцігодку, расказаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын у час пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У цеснай звязцы з навукай пастаўлена задача па фарміраванні новых высокатэхналагічных галін - вытворчасць прамысловых робатаў, беспілотных сістэм, пілатуемай авіяцыйнай тэхнікі і мікраэлектроннай прадукцыі, фармацэўтычных прэпаратаў і біятэхналагічнай прадукцыі, электрычных і гібрыдных легкавых аўтамабіляў", - адзначыў прэм'ер-міністр.
За пяць гадоў доля высокатэхналагічных вытворчасцей павялічыцца да 8,5 працэнта, гадавы аб'ём вытворчасці электрамабіляў складзе не менш за 10 тыс., колькасць робататэхнічных сістэм на 10 тыс. работнікаў - не менш за 100.
"За кошт павышэння тэхналагічнасці эканомікі плануецца забяспечыць рост паставак на экспарт беларускіх тавараў і паслуг у 1,2 раза за пяцігодку, долю высокатэхналагічнай і навукаёмістай прадукцыі ў экспарце тавараў і паслуг - да 44 працэнтаў у 2030 годзе", - сказаў Аляксандр Турчын.
Прадугледжваецца далейшая дыверсіфікацыя знешняга гандлю за кошт нарошчвання долі краін далёкай дугі да 30 працэнтаў да 2030 года.
Запланаваны мерапрыемствы па лічбавізацыі ў рэальным сектары, дзяржкіраванні і сацыяльнай сферы. Айчыннае праграмнае забеспячэнне павінна "закрыць" крытычна важныя галіны на 90 працэнтаў. Найбольш запатрабаваныя ў насельніцтва і суб'ектаў гаспадарання адміністрацыйныя працэдуры будуць пераведзены ў лічбавы фармат.
"Як вынік, доля лічбавай эканомікі ў валавым унутраным прадукце дасягне 7,5 працэнта", - дадаў Аляксандр Турчын.-0-