16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 17-22 лютага, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Нягледзячы на кароткачасовыя адлігі, усё ж бягучы люты больш аддае перавагу маразам, тым самым падтрымліваючы статус "лютага месяца", - расказалі ў Белгідрамеце. На гэтым рабочым тыдні надвор'е будзе адпавядаць усім канонам класічнай зімы - колкія маразы, высокія гурбы."А вось у выхадныя жыхары паўднёвай палавіны краіны стануць сведкамі "еўразімы" або "дэмаверсіі вясны", - адзначылі сіноптыкі.
На працягу рабочага тыдня, 17-20 лютага, у Беларусі захаваецца марознае надвор'е з тэмпературным фонам у асноўным на 1-11 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Начныя мінімумы будуць вагацца ад мінус 6 па захадзе да 29 градусаў марозу па поўначы краіны, а дзённыя максімумы будуць у межах ад мінус 1 да мінус 11. У сувязі з чаканай неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з'явай (моцны мароз - мінус 25-29) на начныя гадзіны 17 лютага па поўначы краіны аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Разам з тым, калі 17 лютага на фоне вобласці павышанага атмасфернага ціску істотных ападкаў не чакаецца, то 18-20 лютага атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Польшчы і Украіны, абумовяць ападкі (снег, днём мокры снег) рознай інтэнсіўнасці. Пры гэтым у начныя гадзіны 19 лютага месцамі па паўднёвым усходзе ападкі будуць моцныя.

У аўторак, 17 лютага, будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 17-24 градусы марозу, месцамі, а па поўначы ў многіх раёнах - мінус 25-29, па поўдні месцамі - мінус 10-16. Днём будзе 5-11 градусаў ніжэй за нуль.
У сераду, 18 лютага, месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, днём па захадзе з мокрым снегам. Днём у асобных раёнах па захадзе магчымы галалёд. На дарогах месцамі чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 8 па паўднёвым захадзе да 23 градусаў марозу па паўночным усходзе. Днём будзе 4-11 градусаў ніжэй за нуль, месцамі па захадзе - мінус 1-3.
У чацвер, 19 лютага, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе снег, ноччу месцамі па паўднёвым усходзе моцны снег, днём па захадзе мокры снег, месцамі галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. У начныя гадзіны месцамі па ўсходзе пройдзе слабая мяцеліца. Тэмпература паветра ноччу складзе 10-17 градусаў марозу, месцамі па захадзе - мінус 6-9. Днём будзе ад мінус 1 па паўднёвым захадзе да мінус 10 па поўначы.

У пятніцу, 20 лютага, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, днём магчымы мокры снег. Днём месцамі магчымы слабы галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў марозу, пры праясненнях - да мінус 18. Днём будзе 1-8 градусаў ніжэй за нуль.
Згодна з папярэднімі прагнозамі, у бліжэйшыя выхадныя, 21-22 лютага, чарговыя франтальныя раздзелы прынясуць новыя порцыі ападкаў, якія будуць размяркоўвацца нераўнамерна па тэрыторыі краіны. Разам з тым з Заходняй Еўропы пачне паступаць паветраная маса атлантычнага паходжання. У выніку чаго тэмпературны фон павысіцца і ў начныя гадзіны будзе знаходзіцца ў дыяпазоне ад мінус 2 да мінус 14, 21 лютага пры праясненнях паветра ахалодзіцца да мінус 16, а максімальныя значэнні тэмпературы паветра днём будуць у межах ад плюс 2 да мінус 6. Пры ваганнях тэмпературнага фону месцамі будуць адзначацца галалёдныя з'явы.
У суботу, 21 лютага, месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег, днём магчымы мокры снег. Раніцай і днём месцамі прагназуецца слабы галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-14 градусаў марозу, пры праясненнях - да мінус 16. Днём будзе ад мінус 6 да плюс 1 градуса.
У нядзелю, 22 лютага, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, днём з дажджом). Месцамі магчымы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 4-10 градусаў марозу, пры праясненнях - да мінус 14, па захадзе - мінус 2-3. Днём будзе ад мінус 5 да плюс 2.-0-