Сцяг Пятніца, 6 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лютага 2026, 09:51

У Беларусі пачынаюцца дадатковыя канікулы для навучэнцаў 1-2-х класаў

Фота з архіва
Фота з архіва
16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для навучэнцаў 1-2-х класаў (3-х класаў - для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці прадугледжаны дадатковыя зімовыя канікулы з 16 па 22 лютага ўключна, паведамляе БЕЛТА. 

Адпачываць навучэнцы малодшых класаў будуць сем дзён. Установы дадатковай адукацыі арганізуюць для іх розныя мерапрыемствы. Напрыклад, у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі можна далучыцца да інтэрактыўнай квест-гульні "Канікулы ў Цэнтры: Час прыгод!". А Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства запрашае дзяцей наведаць адукацыйныя заняткі і майстар-класы ў сучасных дзіцячых лабараторыях. У цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ранак" 17 лютага пройдзе экскурсія па музеі баявой славы. 

Наступны раз школьнікі змогуць адпачыць вясной, для гэтага адведзена восем дзён, вясеннія канікулы пройдуць з 22 па 29 сакавіка ўключна. Самыя доўгія канікулы - летнія - для большасці школьнікаў прадоўжацца 92 дні, пройдуць яны з 1 чэрвеня па 31 жніўня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі