Марына Васілеўская. Фота з архіва
29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы касманаўт суверэннай Беларусі Марына Васілеўская хацела б наведаць як мага большую колькасць дзяржаўных арганізацый і падзяліцца вопытам касманаўта. Аб гэтым яна расказала журналістам перад сустрэчай са студэнтамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Планы грандыёзныя. Я хацела б наведаць усе дзяржаўныя арганізацыі - вельмі шмат прапаноў. Для мяне будзе вялікім гонарам наведаць кожную, і па магчымасці я гэта зраблю. Раскажу пра свае ўражанні, падзялюся сваім вопытам з людзьмі", - адзначыла Марына Васілеўская.
Паводле яе слоў, мэта такіх сустрэч заключаецца ў папулярызацыі касманаўтыкі, і гэта важна. Беларусь лічыцца касмічнай дзяржавай, прычым развіваецца ў гэтым напрамку вельмі імкліва.
Гаворачы пра свае ўражанні ад палёту, Марына Васілеўская звярнула ўвагу, што пасля вяртання з космасу прайшло не вельмі шмат часу. Сёння першы касманаўт суверэннай Беларусі рада быць у сябе на радзіме і дзяліцца касмічным вопытам. "Асабліва для мяне сімвалічна тое, што сёння я знаходжуся ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце: я патрыёт сваёй краіны. І для мяне вельмі важна быць сёння тут, са студэнтамі, з кіраўніцтвам і дзяліцца сваім шчасцем, тым, што ўбачыла", - прызналася яна.
Што датычыцца самага папулярнага пытання на такіх сустрэчах Марына Васілеўская звярнула ўвагу, што ў яе вельмі часта пытаюцца, ці круглая Зямля. "Вядома, яна круглая, вельмі прыгожая, маштабная, моцная, магутная. У той жа час вельмі неабароненая. І я заўсёды гавару, што мы павінны яе берагчы. Кожны павінен зрабіць нейкі добры, карысны ўклад", - падкрэсліла касманаўт.
Сустрэча з Марынай Васілеўскай праходзіць у Акадэміі кіравання ў фармаце "размова за кубкам гарбаты", калі студэнты могуць задаць пытанні па пяці блоках, якія выбірае сама госця.
Дарэчы, у Акадэміі кіравання праходзяць сустрэчы таксама ў фармаце "пытанне-адказ" з вышэйшымі службовымі асобамі, кіраўнікамі міністэрстваў і прадпрыемстваў, вядучымі экспертамі, лідарамі меркаванняў.-0-