Сцяг Пятніца, 17 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лютага 2017, 15:10

Гідрамет: экалагічная абстаноўка ў Беларусі стабільна паляпшаецца

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экалагічная абстаноўка ў Беларусі стабільна паляпшаецца. Такая інфармацыя размешчана на інфармацыйным рэсурсе Гідрамета pogoda.by, паведамляе БЕЛТА.

Арганізацыі гідраметэаралогіі ў 2016 годзе забяспечвалі правядзенне комплексу работ у галіне радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу. "Аналіз атрыманых вынікаў маніторынгу паверхневых вод (праводзіўся на 117 водных аб'ектах), зямель (глебы) (на 151 пункце назіранняў), радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра, паверхневых вод і глебы (на 76 пунктах назіранняў) паказаў, што экалагічная абстаноўка ў рэспубліцы стабільна паляпшаецца", - адзначаецца ў паведамленні.

Так, павялічылася колькасць водных аб'ектаў, што адносяцца да выдатнага і добрага гідрахімічнага статусу. Назіралася тэндэнцыя да зніжэння канцэнтрацыі сульфатаў, нітратаў, кадмію і цынку ў глебе.

Даныя хіміка-аналітычных вымярэнняў у пробах глебы сведчаць аб тым, што канцэнтрацыі вызначаемых забруджвальных рэчываў у глебе фонавых тэрыторый значна ніжэйшыя за велічыні гранічна дапушчальных канцэнтрацый, блізкія да ўзроўняў, што назіраюцца ў фонавых раёнах краін Заходняй Еўропы, і адпавядаюць сусветным ацэнкам.

Паводле даных Гідрамета, радыяцыйная абстаноўка на тэрыторыі Беларусі заставалася стабільнай, не было выяўлена ні аднаго выпадку перавышэння ўзроўняў магутнасці экспазіцыйнай дозы над шматгадовымі значэннямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі