Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 кастрычніка 2020, 16:25

Закрыццё школ неэфектыўна ў барацьбе з COVID-19 - СААЗ

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Закрыццё школ мала садзейнічае барацьбе з каранавірусам. Такім меркаваннем падзяліўся ў Twitter дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Ханс Клюге.

"Закрыццё школ мала садзейнічае барацьбе з інфекцыяй, таму трэба пакідаць іх адкрытымі", - напісаў Ханс Клюге. Ён дадаў, што пад найбольшым уздзеяннем аказваюцца дзеці, якія жывуць у складаных умовах.

Як паведамляе ТАСС, раней дырэктар Еўрапейскага бюро СААЗ назваў закрыццё школ у час пандэміі "самым вялікім у гісторыі парушэннем у навучанні 1,6 млрд школьнікаў у больш як 190 краінах" і растлумачыў, што школы не былі галоўным фактарам у распаўсюджванні інфекцыі.

31 жніўня Еўрапейскае рэгіянальнае бюро СААЗ правяло віртуальную сустрэчу для 53 краін кантынента, прысвечаную адкрыццю школ і COVID-19, на якой былі абмеркаваны канкрэтныя дзеянні па забеспячэнні навучання дзяцей у бяспечных умовах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі