Мінскі аўтамабільны завод прэзентаваў малатанажны грузавы аўтамабіль 365120 падчас святочнага мерапрыемства да Дня машынабудаўніка.
Навінка мае вагу 7,5 т. Грузападымальнасць машыны - 4,8 т. Магутнасць - 150 к.с. Кабіна ў грузавіка трохмесная, у ёй ёсць кандыцыянер, абагравальнік з электронным кіраваннем, абаграванне люстэркаў задняга віду, USB-разеткі і многае іншае. Сядзенне вадзіцеля аснашчана падагрэвам, вентыляцыяй, а таксама падлакотнікам з рэгулёўкай спінкі.