Фота МЗС
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Манголіі Дзмітрый Гарэлік удастоены дзяржаўнай мангольскай узнагароды - медаля "Дружба", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.
"Прэзідэнт Ухнаагійн Хурэлсух у знак асаблівай павагі Манголіі да народа і кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь уручыў Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу нашай краіны ў Манголіі Дзмітрыю Гарэліку медаль "Дружба", - гаворыцца ў паведамленні. - У час урачыстай цырымоніі лідар Манголіі адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння паміж нашымі дзяржавамі, заснаваны на дружбе і ўзаемнай павазе".
Пасол Беларусі падзякаваў кіраўніку мангольскай дзяржавы за аказаны высокі гонар і пацвердзіў нацэленасць беларускага боку на далейшае ўмацаванне і развіццё ўсебаковага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Манголіяй.-0-