Фота mr-info.ru
27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Металург" з Магнітагорска першым гарантаваў выхад у плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-2025/26, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.
Месца ў розыгрышы Кубка Гагарына ўральскі клуб забяспечыў за 20 матчаў да канца рэгулярнага чэмпіянату. У 48 гульнях сезона "Металург" атрымаў 37 перамог і набраў 78 ачкоў - магнітагорцы ўжо дакладна не апусцяцца ніжэй за восьмы радок ва Усходняй канферэнцыі. За каманду выступае беларускі абаронца Даніла Паліўка, які зарабіў 8 (3+5) рэзультатыўных балаў пры паказчыку карыснасці "0". "Металург" з'яўляецца трохразовым уладальнікам галоўнага трафея КХЛ (2014, 2016, 2024).-0-