27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Законапраекты аб змяненні Воднага кодэкса Беларусі і законаў па пытаннях нетракарыстання рыхтуюцца да другога чытання, паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на сустрэчы з калектывам Пінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ў рэканструяваным будынку інспекцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Спікер Палаты прадстаўнікоў назваў законапраекты, над якімі сёння працуюць дэпутаты і якія ў той ці іншай ступені датычацца зоны адказнасці работнікаў сістэмы Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Так, да другога чытання рыхтуюцца два законапраекты - "Аб змяненні Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь" і "Аб змяненні законаў па пытаннях нетракарыстання". Дэпутаты таксама прымаюць удзел у рабоце над праектам Экалагічнага кодэкса, які аб'яднаў палажэнні васьмі законаў прыродаахоўнага значэння.
Паводле слоў Ігара Сергяенкі, у цэлым у краіне прынята даволі разгорнутая заканадаўчая база, якая датычыцца пытанняў аховы расліннага і жывёльнага свету.
Гаворачы аб заканадаўчай дзейнасці ў мінулым годзе, старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што ў 2025-м дэпутатамі прынята 75 законапраектаў. Сярод важнейшых з іх - пакет бюджэтна-падатковых дакументаў, шэраг законапраектаў у галіне ваеннай бяспекі, сацыяльнай сферы, абароны правоў дзяцей, пенсійнага забеспячэння.

Паводле слоў спікера, парадак дня на бягучы год таксама будзе напружаны. Цяпер у парламенцкім партфелі знаходзіцца 19 законапраектаў. Акрамя таго, у адпаведнасці з зацверджаным Прэзідэнтам Беларусі планам падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2026 год павінна быць унесена каля 40 законапраектаў.
Звяртаючыся да калектыву Пінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, Ігар Сергяенка звярнуў увагу, што ў службовай біяграфіі ўсіх супрацоўнікаў былі розныя этапы работы ў розных структурах, розных арганізацыях, а сённяшнюю службу яны прысвяцілі ахове беларускай флоры і фаўны, барацьбе з браканьерствам і ў цэлым захаванню прыроднай спадчыны для цяперашніх і будучых пакаленняў.
Гаворачы аб выніках мінулага года, старшыня Палаты прадстаўнікоў нагадаў аб ключавых грамадска-палітычных падзеях. Так, роўна год таму, 26 студзеня, адбыліся выбары Прэзідэнта - сур'ёзны этап у палітычным жыцці краіны, які прадэманстраваў безагаворачную падтрымку курсу, які рэалізуецца кіраўніком дзяржавы.

Значнай падзеяй мінулага года стала 80-годдзе Вялікай Перамогі. Праведзены тысячы мерапрыемстваў на розных узроўнях у розных рэгіёнах краіны, і гэта работа будзе прадаўжацца з не меншай інтэнсіўнасцю. Яна неабходна для захавання гістарычнай памяці і данясення праўды да моладзі, адзначыў спікер.
У канцы 2025 года прайшло другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Прагучаў зварот Прэзідэнта з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Прынята Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку - ключавы, асноватворны дакумент, у адпаведнасці з якім краіна будзе жыць у бліжэйшыя пяць гадоў.
"Працуючы ў розных рэгіёнах краіны, прадстаўнікі ўсіх структур і органаў выканаўчай і заканадаўчай улады выступаюць у калектывах, каб данесці грамадству тыя задачы, якія стаяць перад намі", - дадаў Ігар Сергяенка.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў разам з кіраўніцтвам прыродаахоўнай інспекцыі і старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Пятром Пархомчыкам сустрэўся з супрацоўнікамі Пінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету менавіта 27 студзеня, калі адзначаецца Дзень утварэння Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Ігар Сергяенка адзначыў уклад супрацоўнікаў у забеспячэнне аховы жывёльнага і расліннага свету краіны і аб'явіў падзякі старшыні Палаты прадстаўнікоў за шматгадовую добрасумленную працу і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў.-0-
Фота Сяргея Шэлега