Фота з архіва
27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграма апераджальнай стандартызацыі ў прыярытэтных сферах нацыянальнай эканомікі да 2029 года дапоўнена 19 стандартамі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Карэктывы ўнесены па прапановах Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі. Яны закранулі распрацоўку новых стандартаў у галіне лічбавых тэхналогій і штучнага інтэлекту. Так, дадаткова будзе распрацавана яшчэ 19 дзяржаўных стандартаў па такіх напрамках, як штучны інтэлект, інтэрнэт рэчаў, даныя і кіраванне імі, разумны горад. Такім чынам, у гэтым сегменце запланаваны работы па 32 дакументах.
Усяго новая рэдакцыя праграмы апераджальнай стандартызацыі ў прыярытэтных сферах нацыянальнай эканомікі да 2029 года прадугледжвае распрацоўку 126 дзяржаўных стандартаў (раней - 107).
Сёння ключавым напрамкам для канкурэнтаздольнасці эканомікі з'яўляецца ўстанаўленне сучасных патрабаванняў і садзейнічанне развіццю новых галін шляхам апераджальнай стандартызацыі. З улікам задач, абазначаных у стратэгічных дакументах сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на новую пяцігодку, органы - рэгулятары адпаведных галін могуць накіроўваць прапановы па дапаўненні праграмы актуальнымі распрацоўкамі.
З абноўленым тэкстам дакумента можна азнаёміцца на сайце Дзяржстандарту ў раздзеле "Праграмы работ".-0-